"Мумий Тролль" запел по-беларусски.
КАНТРАБАНДЫ
Нам бы ў Беларусь
Хоць бацька не даваў каманды
Закінуць трэба кантрабандай
Гарачых слоў даўгачаканы груз
Сто грамаў музыкі — на рэшту
Прыняць унутар — будзе нешта
Яскравых фарбаў расьпісаць
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...
Ты вазьмі зьмяшай
Венэру з Марсам і Юпітэр
Бэрлін, Варшава, Менск і Піцер
Кактэйль касьмічны п’юць няхай
Давай
Ніхто з дарогі не саб’ецца
І, можа, нават, не сап’ецца
І не забудзе вугалькамі закідаць
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...
Глыток — і мы перамаглі
Не зразумеюць — ім жа горай
Чакаем лета кожнай порай
І не пытай — калі
У Ледавітым да Чукоткі
Матляе ветразь нашай лодкі
Сем футаў радасьці яму
І добрым словам прыхапіць такую шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую...